даклад на з'ездзе славістаў і інш. на academia.edu
John1
zaprudski
Аб навуковай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай палове ХІХ стагоддзя і інш.

пра манаграфію
John1
zaprudski
на сайце МАБ напісала І. Савіцкая

манаграфія
John1
zaprudski
Запрудскі манаграфія

М. Пагодзін не быў аўтарам беларускага слоўніка 1813 г.
John1
zaprudski
З вялікай цікавасцю і прыемнасцю пазнаёміўся са змешчаным у № 18 газеты "Наша слова" ад 30 красавіка допісам Аляксея Каўкі пра датаваны 1813 годам "Слоўнік беларускай мовы". Прызнаю: канстатацыя А. Каўкі пра тое, што апісаная ім праца мала вядомая ў тым ліку даследчыкам-адмыслоўцам, -- праўдзівая. То дзякуй вялікі шаноўнаму спадару Аляксею!
Аднак, на жаль, публікацыя не толькі выклікае цікавасць, але і прымушае выказаць пэўныя сумненні.
Read more...Collapse )

турызам вышэй за ўсё
John1
zaprudski
Аказваецца, пару месяцаў таму з'явіўся зборнік "Мова "Нашай нівы". Семантыка. Стылістыка" (выдавецтва "Беларуская навука")

было зручна з адным з суаўтараў сёння зайсці ў "Акадэмічную кнігу", купіць.

аказалася, у частцы кнігарні, у якую ўваходзяць праз "першыя дзверы" (бліжэйшыя да праспекта), зборніка не было

нам параілі запытацца там, дзе ўваход праз "другія дзверы" (далейшыя ад праспекта)

гэта здзівіла. там, дзе ўваход праз другія дзверы, знаходзіцца расійская навуковая літаратура, а беларуская там найперш метадычная, падручнікі ўсякія, туды звычайна магу нават і не заходзіць

калі б не суаўтар, які добра ведаў знешні выгляд зборніка, патрэбную кнігу сёння мог бы проста не купіць

p. s. на бойкім месцы "ў першых дзвярах", дзе раней звычайна стаяла беларуская навуковая літаратура, сёння часткова стаіць сувенірная прадукцыя, нейкія "запісныя кніжкі" з адпаведнай сімволікай...

ідзем на дно?
John1
zaprudski
Белсатаўскі подпіс:

"Плакат Бандэры на Дне Волі -- не правакацыя".

https://www.youtube.com/watch?v=9kEF-f4g5lc

social sciences
John1
zaprudski
Назва альбома Вольскага "Грамадазнаўства" ўразіла нават больш, чым словы "philosophy" і "technological breakdown" у песнях Манга Джэры и Крыса Ры.

Магілеў
John1
zaprudski
Горад паважны. Нездарма ж на вакзале надпіс: "Магілеў на Дняпры" (З. Бядуля)

Якуб Колас і мяккі знак
John1
zaprudski
Калі Колас у 1956 г. рыхтаваў да друку “Казкі жыцця”, карыстаючыся выданнем 1928 г., то ён рабіў і арфаграфічныя праўкі, пры гэтым “асабліва старанна выкрэсліваў мяккі знак у словах, напісаных у адпаведнасці са старым правапісам”

маладая аўтарка
John1
zaprudski
чытаю, гэта ўжо другая публікацыя аўтаркі, якая звярнула ўвагу:
Памазенка Т. Да пытання аб лексікаграфічнай спадчыне Язэпа Ціхінскага // České vědomí Bělarusi = Чэшскае ўсведамленне Беларусі / Věra Lendělová, Jiří Marvan, Michal Vašíček (eds). Praha: Univerzita Karlova v Praze, 2013. – C. 73—83.

?

Log in

No account? Create an account