Previous Entry Share Next Entry
турызам вышэй за ўсё
John1
zaprudski
Аказваецца, пару месяцаў таму з'явіўся зборнік "Мова "Нашай нівы". Семантыка. Стылістыка" (выдавецтва "Беларуская навука")

было зручна з адным з суаўтараў сёння зайсці ў "Акадэмічную кнігу", купіць.

аказалася, у частцы кнігарні, у якую ўваходзяць праз "першыя дзверы" (бліжэйшыя да праспекта), зборніка не было

нам параілі запытацца там, дзе ўваход праз "другія дзверы" (далейшыя ад праспекта)

гэта здзівіла. там, дзе ўваход праз другія дзверы, знаходзіцца расійская навуковая літаратура, а беларуская там найперш метадычная, падручнікі ўсякія, туды звычайна магу нават і не заходзіць

калі б не суаўтар, які добра ведаў знешні выгляд зборніка, патрэбную кнігу сёння мог бы проста не купіць

p. s. на бойкім месцы "ў першых дзвярах", дзе раней звычайна стаяла беларуская навуковая літаратура, сёння часткова стаіць сувенірная прадукцыя, нейкія "запісныя кніжкі" з адпаведнай сімволікай...

?

Log in

No account? Create an account