Previous Entry Share Next Entry
пра манаграфію
John1
zaprudski
на сайце МАБ напісала І. Савіцкая

  • 1
А ці праўда, што першы слоўнік беларускай мовы напісаў Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, і што слоўнік гэты дасюль захоўваецца ў Ватыкане?

будзьце ласкавы, калі пад рукой: а што на гэты конт напісана ў Нікалаева?

у лістападзе мінулага года з нагоды адной сваёй свежай публікацыі пісаў тут, што Богуш-Сестранцэвіч не быў аўтарам беларускай граматыкі, якая была прыпісана яму на падставе таго, што ён займаўся "літоўскай" мовай. У той публікацыі прывёў і аргументы, чаму гэтага не было. Тое самае можна сказаць і пра рукапіс (накіды, запісы? -- няясна, у якім выглядзе яны існуюць) ягонага слоўніка.

з усёй павагай і зычлівасцю да жыхароў Пецярбурга, але не магу дапамагчы :)


Ў кнізе "Беларускі Пецярбург" анічога на гэты конт, на жаль, не знайшоў.

Памятаю пра Ваш артыкул, але зараз размова не пра "Гісторыю сарматаў і славян", а пра нейкую асобную працу, якая, быццам, ляжыць у Ватыкане - прачытаў пра гэта ў артыкулу Н. И. Корюкаевой "Митрополит Римско-католических церквей Станислав Богуш-Сестренцевич в Коломне" (Коломенские чтения 2008: Альманах №3).

Таму і здзівіўся - як жа гэта: першы слоўйнік быццам ёсць, а навукоўцы яго не гарталі.

дзякую за даведку наконт Нікалаева. Трохі нечакана, бо, як пісаў тут раней, звесткі пра тое, што Б.-С. -- аўтар "беларускай" граматыкі, ужо даўно "энцыклапедычныя", г. зн. нібыта "надзейныя". Дзіўна, што Нікалаеў гэты сюжэт абмінуў...

у маім артыкуле размова ішла не толькі пра "Гісторыю сарматаў і славян":

"Крыніца 1841 года, на якой грунтуюцца аблудныя звесткі аб напісанні С. Богуш-Сестранцэвічам беларускай граматыкі, сцвярджала, што ён быў аўтарам “крытычна-філалагічных даследаванняў пра эстонскую і літоўскую мову”, што ім быў укладзены скарочаны слоўнік гэтых жа моў (STACHOWSKI, Fr. Rys życia i prac naukowych ś. p. Stanisława de Bohusz Siestrzencewicza Arcybiskupa Mohilewskiego // Rocznik Towarzystwa Naukowego Krakowskiego. T. 1. Kraków, 1841. S. 179)".

У гэтай жа крыніцы было напісана, што даследаванні і слоўнік Б.-С. "паехалі" ў Ватыкан. Але пасля 1841 г., на жаль, не было ніводнага сур'ёзнага сведчання пра тое, што гэтыя (паводле мяне, небеларусістычныя) матэрыялы папраўдзе дзесь акуратненька ляжаць у Ватыкане...

быў бы ўдзячны за больш звестак пра артыкул Корюкаевой. Цікава, яна свае вывады зрабіла на аснове Стахоўскага ці, як усе, на падставе ненадзейных сведчанняў Мальдзіса і яго паслядоўнікаў?

Edited at 2014-06-08 07:28 am (UTC)

Так, пра хвінскі слоўнік Сестранцевіча напісна, а пра беларускі - не.

З Вашым артыкулам я памыліўся. Але ўсё ж, калі займацца беларусазнаўствам сурьёзна, трээ вызначыцца з пытаннем пра слоўнік Сестранцэвіча.

Артыкул Карюкаевай некалькі дзён будзець ляжаць тут:

https://dl.dropboxusercontent.com/u/41965546/Materials/Sestr-2008.pdf

дзякую за Карукаеву

тут 17 праблем :)

1. гугаль проста не ведае такога чалавека -- "Корукаеву Н. И." (выглядае, што гэта нейкая аматарка, якая выскачыла невядома адкуль, ніякі не навуковец)

2. хоць яе тэма "Сестранцэвіч у Каломне", слова "Каломна"... ў яе артыкуле ні разу не сустракаецца:)

3. сярод яе крыніц і www.biografia.ru -- ну, вельмі надзейная :)

4. на першым месцы сярод удзельнікаў каломенскіх навукова-практычных канферэнцый падаюцца краязнаўцы. Тая яшчэ публіка :) Даклады гэтых канферэнцый цікавыя "ўсім цікаўным гараджанам".

5. зборнік каломенскіх чытанняў друкуюцца як навукова-папулярная літаратура

6. афармленне бібліяграфіі і спасылкі ў Карукаевай амаль нічога з навуковай практыкай не маюць, здаецца, суцэльня ліпа

працягваць не буду і прабачце за снабізм :)

P. S. пытанне пра "беларускую" граматыку Б.-С. я сабе памеціў быў гадоў з 15 таму, гадоў з 10 таму здабыў зацемку Стахоўскага і, нарэшце, летась апублікаваў сваё меркаванне, паводле якога на базе атаесамлення Мальдзісам літоўскай мовы ў Б.-С. з сучаснай беларускай была зроблена недапушчальная выснова пра напісанне Сестранцэвічам беларускай граматыкі. Гэта было для мяне вялікае расчараванне. Баюся, што і "беларускі" слоўнік Сестранцэвіча знаходзіцца тамсама, дзе граматыка, г. зн. нідзе.

у Карукаевай выглядае падазрона. Спачатку яна піша пра здагадку сучасных вучоных (не называючы нікога канкрэтна) аб тым, што Сестранцэвіч мог напісаць беларускую граматыку (і, мне здаецца, я добра абвергнуў гэтых вучоных, прынамсі, беларускіх). Тут жа ўслед (зноў без спасылкі) яна піша, што ў бібліятэцы Ватыкана захоўваецца слоўнік.

Можна паглядзець яе спасылкі №№ 16-20, можа, што і выплыве. Але не хачу яшчэ раз расчароўвацца.



Edited at 2014-06-08 07:56 pm (UTC)

Шаноўны Сяргей Мікалаевіч, з Наталляй Ігараўнай Карюкаевай я не заёмы, але, на маю сціплую думку, адсутнасць інфармацыі пра аўтара ня можа быць аргумэнтам для ацэнкі працы.

Тое, што прафесійныя гісторыкі і літаратуразнаўцы ставяцца да краязнаўцаў з пагардай, мне добра вядома. Але, прабачце, далёка не заўсёды такое абыходжанне ёсць апраўданным - шмат краязнаўцаў маюць такія дасягненні, да якіх далёка прафесіаналам, і шмат прафесіяналаў (у тым ліку, дактароў навук) дапушчаюць у сваіх працах такія глупства, што ня ведашь, ці рагатаць, ці ліць слёзы.

Тое ж датычыцца да навучнай і навучна-папулярнай літаратуры.

Каломна - гэта неафіцыйная назва раёну Пецярбурга, менавіта тут жыў Сестранцэвіч, тут ён пабудаваў касцёл, тут адчыніў гімназію. Побач некалькі гадоў жыў Пушкін, "Люблю летать, заснувши наяву, в
Коломну, к Покрову, и в воскресенье там слушать русское богослуженье
" - гэта не пра маскоўскую Каломну ён напісаў, а пра піцерскую. Таксама побач жыў Гогаль і нават Баршчэўскі, менавіта тут яны пісалі - першы "Вечары на хутару бліз Дзіканькі", а другі "Шляхціца Завальню". І калі хто насамрэч хоча на высокім навуковым узроўне вывучаць біяграфіі і творчасць гэтых людзей, то ён павінен вывучаць і тыя мясціны, дзе яны жылі і стваралі. Як сказаў Навум каспяровіч, "Пазнаць творчасць таго ці іншага выхадца з краю (літаратара, музыкі, мастака) у агульнанацыянальную культуру без пазнаньня культурнага гнязда, з якога ён вышаў, яго краю - немагчыма".

Да Вашых даследаванняў я аднашусь з вялікай павагай, але, на маю сціплую думку, калі ёсць нітка, за яе трэба пацягнуць: магло б быць цэлесаабразным зрабіць пісьмовае запытанне ў Апостальскую бібліятэку Ватыкана. Калі туды нейкія паперы Сестранцэвіча патрапілі, то яны павінны захавацца.

Дарэчы, вось адрас іх сайту:

http://www.vaticanlibrary.va/

Прабачце, калі сказаў лішку.

Са шчырай павагай,
Д. В.

думаю, у мяне было зашмат эмоцый... Дзякую за геаграфічна-культурную даведку; дзякую за спасылку на Карукаеву, але верыць ёй пакуль не маю ніякіх падстаў.

тут дзве рэчы

1. ці маглі матэрыялы Сестранцэвіча трапіць у Ватыкан? Адказ: маглі. Хто вельмі цікавіцца Сестранцэвічам, можа іх там шукаць.

2. ці літоўскай у Сестранцэвіча называлася беларуская мова? Адказ: не, літоўскай у Сестранцэвіча, несумненна, называлася не беларуская мова. Хто цікавіцца апісаннямі літоўскай мовы пачатку 19 ст., можа шукаць матэрыялы Сестранцэвіча

не належу да гэтых дзвюх катэгорый

дзякую яшчэ раз



Edited at 2014-06-10 04:31 am (UTC)

  • 1
?

Log in