?

Log in

No account? Create an account
Previous Entry Share Next Entry
родная мова і перапіс насельніцтва
John1
zaprudski
паняцце “родная мова” не зводзіцца да мовы, першай засвоенай у дзяцінстве. У сацыялінгвістычных працах падкрэсліваюцца недахопы ідэнтыфікацыі паняцця “родная мова” пабочнымі асобамі на аснове той або іншай кампетэнцыі, паколькі нярэдкія выпадкі, калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую афектыўную прывязанасць да іншай мовы, якую і лічаць роднай (many bilinguals might know one language better because they have been schooled in it, yet feel a stronger affective attachment to another language which was learned and used in the home. Thus, the language an individual identifies with is often reffered to as the mother tongue) (Suzanne Romaine. Bilingualism. Second edition. Blackwell Publishing, 1995. P. 22). Існуюць і зусім складаныя выпадкі, калі родная мова якога-небудзь чалавека можа змяняцца на працягу жыцця (тамсама). У падручніку Вахціна і Галаўко спецыяльна падкрэсліваецца, што “материнский язык – не обязательно родной, родной язык – не обязательно первый” (ВАХТИН, Н. Б., Е. В. ГОЛОВКО. Социолингвистика и социология языка. Санкт-Петербург, 2004. С. 46). У літаратуры звяртаецца ўвага на недасканаласць перапісаў насельніцтва як інструмента сацыялінгвістычнага даследавання (Albert F. Verdoodt. The Demography of Language // COULMAS, F. (ed.). The Handbook of Sociolinguistics. New York, 1998. P. 35-36).
С.Рамэйн -- бясспрэчны аўтарытэт у сацыялінгвістыцы. Вахцін і Галаўко -- таксама знаўцы. Няўлік падобных меркаванняў пры падрыхтоўцы перапісу азначае парушэнне галоўнага прынцыпу яго правядзення -- навуковай абгрунтаванасці.
Аўтарытэтнымі для Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ з'яўляюцца рэкамендацыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і Статыстычнага упраўлення еўрапейскіх таварыстваў. Але, відаць, было б няшкодна, калі б эканамісты і статыстыкі нешта ўлічвалі і з этнапсіхалогіі.
Несумненна, для статкамітэта аўтарытэтны таксама United Nations Fund for Population Activities, які ў Беларусі знаходзіцца з 1994 года і які спрыяў пры правядзенні мінулага перапісу. (Падчас мінулага перапісу родная мова, аднак, не тлумачылася як першая засвоеная ў дзяцінстве.) Фонд у жніўні 2007 падпісаў дамову з МЗС РБ аб рэалізацыі падтрымкі перапісу 2009 г. у Беларусі. Паведамляецца, што Фонд прыцягнуў у Беларусь міжнародныя экспертныя веды і больш за 830000 даляраў.
Upd. Каментар, пакінуты тут, якому папярэднічаў колішні ліст у Нацыянальны статыстычны камітэт (вышэйпрыведзены пост грунтуецца на кавалках з гэтага ліста), аказаўся прыдатным матэрыялам для артыкулаў “родная мова” у беларускай тарашкевічнай і расійскай вікі і яшчэ дзе-нідзе,
тут таксама
Upd2. Тут журналістка па сутнасці пытаецца у заместителя председателя Национального статистического комитета Беларуси, начальника управления переписи населения Светланы Новоселовой: "Почему понятие "родной язык" расшифровывается как "усвоенный в раннем детстве", если это определение - одно из самых некорректных?"
і атрымлівае адказ:
"Дело в том, что "родной язык" не расшифровывается как "язык, усвоенный в раннем детстве". В переписном листе это написано совсем другим шрифтом и является своеобразной подсказкой в случае затруднения ответа на данный вопрос. Но если для человека нет проблем с определением своего родного языка, он отвечает так, как это есть".

Калі родной язык не расшифровывается как "язык, усвоенный в раннем детстве", то што ж тады напісана ў перапісной анкеце? Атрымліваецца, што некарэктную трактоўку прачытае і засвоіць як мінімум 48-тысячная армія перапісчыкаў. Выглядае, што меркаванне, згодна з якім трактоўка роднай мовы ў якасці першай засвоенай як "адной з самых некарэктных" C. Навасёлавай не аспрэчваецца? І тое дасягненне.
тут яшчэ адно абмеркаванне у ku_palinka і яшчэ ў donjeune
Upd3.
Папярэджанне: Большасць каментарнага зместу датычыцца правапісу, а не перапісу.
тут Мячкоўская і Цыхун на "Свабодзе"

  • 1
Вельмі цікавым будзе ваша меркаванне.
Калі школьнікам кажуць, што беларуская мова - іх родная, гэта сапраўды так? А калі яны так не лічаць?
Я аднойчы падумала: вось маленькія дзеткі, па-беларуску не разумеюць, іх маці, магчыма, таксама двух слоў не звяжа. Якая мова ім родная?
Або такі прыклад: райцэнтр, маці - з вёскі, атрымала адукацыю, але па-руску размаўляць са сваякамі і старымі знаёмымі саромеецца, па-беларуску - не лічыць патрэбным. У выніку сын першай засвойвае наогул не літаратурную мову, а нейкую пачвару (паглідзі, ікія глазкі у мідвіжонка). Сын пайшоў у рускамоўную школу і навучыцца там гаварыць правільна. Якая мова родная для гэтага дзіцяці, пакуль ён сам не можа вызначыць свае прыхільнасці?

ПС: я не іранізую, для мяне гэта сапраўды важна.

Усе вашы развагі звязаны з вызначэннем роднай мовы дзяцей.
Гэта складаны кантынгент, я не ведаю, з якога ўзросту яны могуць самавызначацца. Пакуль няма самавызначэння, датуль, відаць, не можа ісці гаворка пра родную мову?
Практычна сітуацыя выглядае так, што родную мову дзецям вызначаюць іх бацькі.

Ад звычайных сітуацый, дзе хоць хто (у тым ліку школьныя настаўнікі) могуць тлумачыць, як трэба кваліфікаваць родную мову, трэба адрозніваць сітуацыю перапісу, дзе ніхто (ні арганізатары перапісу, ні канкрэтныя падлікоўцы) не павінны ўплываць на самавызначэнне рэспандэнтаў.

Яшчэ пра "роднасць": прынамсі раней на хрэстаматыі па беларускай літаратуры пісалася "родная літаратура", на беларускай хрэстаматыі па расійскай літаратуры -- "русская литература".

Просьба-пытаньне

(Anonymous)
Дзень добры, Сяргей Мікалаевіч!
Шчыры дзякуй за інфармацыю і спасылкі датычна вызначэньня паняцьця роднай мовы.
Маю просьбу-патрэбу ўдакладніць некаторыя пытаньні ў сувязі з пачаткам дыскусіі ў расейскай вікіпэдыі (http://ru.wikipedia.org/wiki/Обсуждение:Родной_язык):
1. Ці аддзяляе большасьць сучасных навукоўцаў (расейскамоўных) паняцьце "этнічнай мовы" ад роднай?
2. Мой апанэнт са спасылкай на "Susan M. Gass и Larry Selinker «Second Language Acquisition. An Introduction Cource» P. 334" і "Bloomfield, Leonard. Language. ISBN 8120811968" сьцьвярджае, што родную мову традыцыйна вызначаюць празь першую, а вашыя прыклады тлумачыць як выключэньні з агульных правілаў. Ці мае ён рацыю?

Загадзьдзя дзякуй. З павагай, Казімер Ляхновіч.

Re: Просьба-пытаньне

1. Я не ведаю кароткага адказу на гэта пытанне; хутчэй так. Гэта несувымяральныя паняцці.
Паняцце “этнічная мова” можа грунтавацца на знешнай ідэнтыфікацыі: я ці вы можам сказаць, што “этнічная” мова мова нейкага канкрэтнага албанца албанская, а нейкага фіна – фінская. Паняцце ж “родная мова” грунтуецца толькі на ўнутранай, асабістай ідэнтыфікацыі: яна тая, якую чалавек называе сам. Тэрмін “этнічная мова” здаецца мне не вельмі ўдалым; аўтарытэтныя для мяне аўтары пішуць мякчэй: language express one’s ethnicity.
Пра тое, што родная мова ("mother tongue") на дзяржаўным узроўні ў нейкіх выпадках можа атаесамляцца з “ethnic” tongue, можаце прачытаць у ангельскамоўнай вікі.

2. Традыцыя -- рэч важная настолькі, што накінутыя зверху нібыта “універсальныя” падыходы перад ёй саступаюць. Прыклады гл. у англамоўнай вікі, дзе дадзены спасылкі на краіны, для якіх “родная = этнічная”. Выглядае гэта “няправільна”, але прыходзіцца з гэтым мірыцца. Недарэчным было б тлумачыць індыйцам ці сінгапурцам, што яны не маюць рацыі. У іх так прынята. Кропка.
У нас фактычна цалкам адсутнічае традыцыя называць роднай “першую” мову (хоць пры правядзенні перапісаў у іншых краінах такі падыход cапраўды пашыраны). Гэтай важнай акалічнасцю можам кіравацца. Перапісная практыка, на жаль, можа пярэчыць навуковай.
Што да спасылкі на Блумфілда, то гэты аўтар (пры ўсёй яго аўтарытэтнасці для лінгвістыкі як такой) жыў да ўзнікнення сучаснай сацыялінгвістыкі. Напрамак «Second Language Acquisition» -- адно з прыватных адгалінаванняў педагогікі і сацыялінгвістыкі. У яго рамках сапраўды зручна атаесамляць першую мову з роднай. Падыход, прыняты ў рамках гэтага напрамку, не абавязкова пашыраецца на ўсю сацыялінгвістыку. Рамэйн, на якую я спасылаўся, спецыяльна разважае ў сваёй кнізе пра розныя трактоўкі роднай мовы, “праблематызуе” гэта пытанне. Адпаведна, яе падыход больш глыбокі. Verdoodt таксама спецыяльна каментуе паняцце “родная мова”, а не проста пабежна ўжывае яго.
Мне здаецца, можна не спрачацца з расіянамі наконт таго, як будзе запісана ў расійскай вікі. "Наш" падыход яны могуць лічыць "беларускім" або "украінскім" (хоць мы абапіраемся і на расейцаў Галаўка з Вахціным, і на Рамэйн).



Re: Просьба-пытаньне

(Anonymous)
Вялікі дзякуй за падрабязны й зьмястоўны адказ! Паспрачацца з расейскімі калегамі ўсё ж паспрабую, бо аб'ектыўна расейскамоўная вікіпэдыя мае даволі моцны ўплыў на нашых суайчыньнікаў.

Дарэчы, маю яшчэ адну просьбу: мне падказалі (а потым і сам згадаў Ваш камэнтар на сайце часопіса "Архэ"), што Вы вельмі дасьведчаныя па праекце рэформы беларускага правапісу 1930 году.
Дык вось у артыкуле "Мазаічная артаграфія" З. Саўка сьцьвярджае, што паводле таго акадэмічнага праекту словы "без" і "не" працягвалі зьмяняцца і прыводзіць прыклады ("бяз нас", "ня руш"). Аднак зусім нядаўна я даведаўся ад Ю. Тарасевіча, што ў Дакладзе Камісіі (Мн., 1930) па напісаньні ненаціскнога "е" зазначана наступнае: "пагадзіліся на пастанове Канфэрэнцыі" - то бок на нязьменных "без" і "не".
Можа, Вы ведаеце ў чым прычына такога разыходжаньня ў зьвестках?

З павагай, Казімер Ляхновіч.

Re: Просьба-пытаньне

У "Беларускім правапісе (праекце)" 1930 г. "не" і "без" лічыліся "за склад таго слова, перад якім яны стаяць" (с. 12), адпаведна маглі пісацца або праз е, або праз я. Нарматыўнымі прызнаваліся напісанні: ня быў, але не крычы, не знайшла; бяз нас, але без людзей, без верацяна (с. 12).

Re: Просьба-пытаньне

(Anonymous)
Шчыры дзякуй! Вы павырашалі ўсе мае сумневы. Выдатна, што можна гэтак проста спытаць цікаўныя пытаньні ў такога дасьведчанага адмыслоўца ў мовазнаўстве. Каб неяк аддзячыць за дапамогу, напісаў пра Вас артыкул у Вікіпэдыю (http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Сяргей_Запрудзкі).

З павагай, Казімер Ляхновіч.

Re: Просьба-пытаньне

ок, дзякую сардэчна!

Re: Просьба-пытаньне

Прабачце, хацелася б яшчэ даведацца: "старонка 12" -- якой крыніцы? Гэта ўжо пасля карэктуры (г.зн. "з выкінутым мяккім знакам"), ці гэта не мянялі і ў карэктуры?

Re: Просьба-пытаньне

Крыніца ў мяне пазначана: "Беларускі правапіс (праект)".

Re: Просьба-пытаньне

Даклад Камісіі кажа, фактычна, пра два праекты, да карэктуры і пасля.

Re: Просьба-пытаньне

што такое "Даклад камісіі"?

vopros

(Anonymous)
Добрый день, меня зовут Людмила.
Мне кажется, Вы допустили неточность в переводе приводимой Вами цитаты:

...many bilinguals might know one language better because they have been schooled in it, yet feel a stronger affective attachment to another language which was learned and used in the home. Thus, the language an individual identifies with is often reffered to as the mother tongue) (Suzanne Romaine. Bilingualism. Second edition. Blackwell Publishing, 1995. P. 22) - калі двухмоўныя людзі лепш ведаюць адну мову (на якой атрымалі адукацыю), аднак адчуваюць мацнейшую афектыўную прывязанасць да іншай мовы, якую і лічаць роднай. После "прывязанасць да іншай мовы" надо бы добавить "якая вывучалася и выкарыстоўвалася дома", не так ли? Что это нам дает: то, что человек испытывает аффективную привязанность к своему ... первому усвоенному, домашнему языку (ведь мы сначала учимся разговаривать дома, а потом идем в школу), который и считает родным. А это оказывается тем же самым, что и в переписном листе.
И ведь у нас в Беларуси многие, особенно люди нашего поколения, т.е. родившиеся еще при СССР, в городе, начинали говорить именно по-русски.
Разъясните, пожалуйста...

англоязычный источник приведен для тех, кто хотел бы проверить мою трактовку, что вы и сделали
мне важен был принцип, без деталей: кому какой язык люб, тот и будет ему родным (несмотря ни на что)
между делом:
моя аспирантка написала рецензию на:
Mnohojazyčnost v České republice. Základní informace. Multilingualism in the Czech Republic. Basic Information / Jiří Nekvapil, Marián Sloboda, Peter Wagner. Praha: Nakladatelství Lidové noviny, 2009. – 118 s.
Вот цитата:
Асобную ўвагу аўтары ўдзяляюць паняццям “родная мова” і “матчына мова”, адзначаючы, што пад імі могуць разумецца розныя рэчы: 1) першая засвоеная па часе мова; 2) мова, з якой асоба сябе ідэнтыфікуе, з якой наймацней звязана эмацыянальна; 3) мова, якой асоба найлепш валодае; 4) мова, якую асоба найчасцей выкарыстоўвае. Пры перапісе насельніцтва Чэхіі 2001 г. родная мова вызначалася як мова, на якой асоба размаўляла з маці ў дзяцінстве, г.зн. (1). Аднак даследчыкі адзначаюць, што ў залежнасці ад спецыфікі моўнай сітуацыі ў той ці іншай краіне могуць актуалізоўвацца іншыя спосабы вызначэння роднай мовы. Так, напрыклад, у постсавецкіх краінах тэрмін “матчына мова” звычайна ўжываецца ў значэнні “родная мова” і разглядаецца як “мова, якая ёсць этнічнай культурнай спадчынай, г.зн. матчына мова ў значэнні, пададзеным у п. 2” (с. 50). Тут аўтары прыводзяць у прыклад сітуацыю ў Беларусі, калі многія беларусы лічаць сваёй роднай мовай (або матчынай) беларускую, нягледзячы на тое, што першай яны засвоілі рускую, а беларускую вучылі толькі ў школе і нідзе больш яе не выкарыстоўвалі.


  • 1